Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
20 ліпеня 2026 года
264 890 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе паўднёвы захад ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка 1533 года. Да 1599 года ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае палац, замкавыя ўмацаванні вакол яго і вялікі ландшафтна-пейзажны парк.
Нясвіжскі замак — першае бастыённае ўмацаванне так званай новаітальянскай сістэмы на тэрыторыі Беларусі. На час будаўніцтва замак лічыўся адным з самых дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. Быў выдатна забяспечаны артылерыяй, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Як фартыфікацыя меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам канцэнтравання прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і будове заўважная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Лінія Кармана служыць умоўнай мяжой паміж атмасферай Зямлі і касмічнай прасторай.
- Прадстаўнікі роду рабкоў маюць афарбоўку, прыстасаваную да маскіроўкі.
- Асноўным матэрыялам для будаўніцтва абарончых замкаў часоў Гедыміна і Альгерда была цэгла-пальчатка.
- Паэт Амерыканскай рэвалюцыі славіў алкагольны напой Вест-Індыі, як ключавы тавар амерыканскага гандлю.
- Легенда Соннай Лагчыны вядома сваёй атмасферай жаху, спалучэннем фальклору і гумару.
- Адной з галоўных прыстаней на Нёмане ў Віленскай губерні з’яўлялася Мікалаева.
- Магілёўскі Беларускі нацыянальны камітэт падтрымаў стварэнне БНР.
Актуальныя падзеі
- Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (20 ліпеня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. (19 ліпеня)
- Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. (16 ліпеня)
- Апублікавана апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
Дзень у гісторыі
- 1653: Рускае пасольства прыбыла ў Чыгірын з паведамленнем пра згоду цара ўзяць пад свае заступніцтва запарожскае казацтва.
- 1701: Шведская армія пад кіраўніцтвам Карла XII разбіла каля Рыгі ўдвая большую саксонскую армію.
- 1759: Падчас Сямігадовай вайны расійскае войска ўзяло Франкфурт-на-Одэры.
- 1797: Упершыню выканана кампазіцыя «Mazurek Dąbrowskiego», якая стала гімнам Польшчы.
- 1920: Бальшавікі занялі Гродна ў ходзе савецка-польскай вайны.
- 1924: Заснавана Міжнародная шахматная федэрацыя.
- 1944: Савецкая армія выйшла на Заходні Буг.
- 1944: Аперацыя «Валькірыя» — няўдалы замах на Адольфа Гітлера.
- 1958: У Мадрыдзе выйшаў першы нумар «Эвангелісцкага прапаведніка» пад рэдакцыяй Уладзіслава Рыжы-Рыжскага.
- 1969: Амерыканскі касмічны апарат «Апалон-11» здзейсніў пасадку на Месяц.
- 1976: Пасадачны апарат «Вікінг-1» сеў на паверхні Марса.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.