2026
Выгляд
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2026 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2026 (дзве тысячы дваццаць шосты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў чацвер. Гэта 2026-ы год нашай эры, 26-ы год 3-га тысячагоддзя, 26-ы год XXI стагоддзя, 6-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 7-ы год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2026 год быў абвешчаны Міжнародны годам пашавых угоддзяў і пашавай жывёлагадоўлі.[1]
Год беларускай жанчыны ў Беларусі.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]
- 1 студзеня: Балгарыя далучылася да еўразоны.
- 3 студзеня: ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай.
- 4 студзеня: Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас.
- 8 студзеня: Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн.
- 17 студзеня:
- Еўрасаюз падпісаў пагадненне аб свабодным гандлі з Меркасур.
- Цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Берліне, найлепшым названы фільм «Сентыментальная каштоўнасць» Ёакіма Трыера.
- 18 студзеня:
- У правінцыі Кордава (Іспанія) сутыкнуліся два цягнікі.
- Зборная Сенегала ў другі раз запар выйграла Кубак афрыканскіх нацый па футболе.
- Сутыкненні на паўночным усходзе Сірыі скончыліся пагадненнем аб спыненні агню паміж пераходным урадам і курдскімі СДС.
- 22 студзеня:
- Статут Савета міру, створанага паводле ініцыятывы Дональда Трампа, падпісалі ў Давосе 18 краін.
- На большую частку Паўночнай Амерыкі абрынуўся зімовы шторм.
- 28 студзеня: На шахтах Рубая ў правінцыі Паўночнае Ківу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) здарыўся абвал.
- 29 студзеня: Еўрасаюз уключыў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў пералік тэрарыстычных арганізацый.
- 30 студзеня: У ЗША пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]

- 1 лютага: Прэмію «Грэмі» за найлепшы запіс атрымалі Кендрык Ламар і SZA за «Luther», лепшым альбомам прызнаны Debí Tirar Más Fotos« Бэд Бані», лепшая песня — «Wildflower» Білі Айліш.
- 3 лютага: Забіты Саіф аль-Іслам Кадафі, лівійскі палітык, сын Муамара Кадафі.
- 5 лютага: У Азербайджане да пазбаўлення волі, аж да пажыццёвага, прысуджаны былыя кіраўнікі Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
- 6 лютага:
- Урачыста адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца.
- Здзейснены тэрарыстычны выбух у шыіцкай мячэці ў Ісламабадзе.
- 8 лютага: Аўстрыйскі снаўбардыст Беньямін Карл стаў самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых відах спорту.
- 15 лютага: Нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба стаў рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці выйграных залатых медалёў.
- 19 лютага:
- Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль прысуджаны да пажыццёвага зняволення за кіраўніцтва мецяжом.
- Першае пасяджэнне Савета міру адбылося ў Вашынгтоне.
- 20 лютага:
- Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам.
- Храм Саграда Фамілія ў Барселоне дасягнуў сваёй праектнай вышыні.
- 22 лютага: Завяршэнне XXV зімовых Алімпійскіх гульняў.
- 27 лютага: На фоне памежных сутыкненняў Пакістан абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам.
- 28 лютага: Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі. Здзейснены ўдар па школе ў Мінабе.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Аятала Алірэза Арафі абвешчаны часовым выканаўцам абавязкаў Вышэйшага кіраўніка Ірана.
- 2 сакавіка: МУС Беларусі прызнала Вейшнорыю «экстрэмісцкім фарміраваннем».
- 8 сакавіка: Маджтаба Хаменеі абраны Вышэйшым кіраўніком Ірана.
- 9 сакавіка: Прэм’ера фільма «Праект “Авэ Марыя”» адбылася ў Лондане.
- 10 сакавіка: Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па Бранску.
- 15 сакавіка: Адбылася 98-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Бітва за бітвай» рэжысёра Пола Томаса Андэрсана.
- 16 сакавіка:
- У ходзе афгана-пакістанскага канфлікту быў нанесены авіяўдар па шпіталі ў Кабуле.
- На Кубе поўнасцю прапала электразабеспячэнне.
- 17 сакавіка: Зборная Сенегала пазбаўлена тытула пераможцы Кубка афрыканскіх нацый па футболе.
- 23 сакавіка: Пад Пуэрта-Легісама (Калумбія) пацярпеў крушэнне ваенна-транспартны самалёт C-130.
- 31 сакавіка: У Крыме пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]
- 6 красавіка: Касмічная місія «Артэміда-2» абляцела Месяц, яна стала самай далёкай пілатуемай місіяй у гісторыі.
- 7 красавіка: ЗША і Іран ухвалілі перамір’е на Блізкім Усходзе.
- 8 красавіка: Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД былі адобраны прэзідэнтам краіны Маяй Санду і ўступілі ў сілу.
- 11 красавіка:
- Здарылася цісканіна ля цытадэлі Ла-Фер’ер (Рэспубліка Гаіці).
- На судне MV Hondius ад успышкі хантавіруса загінуў першы чалавек.
- 12 красавіка: Адбыліся парламенцкія выбары ў Венгрыі.
- 15 красавіка: Здарылася масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя).
- 16 красавіка: Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі.
- 18 красавіка: У Кіеве зламыснік адкрыў стральбу на вуліцы і захапіў закладнікаў.
- 21 красавіка: Кабінет міністраў Японіі поўнасцю адмяніў забарону 1967 года на экспарт зброі.
- 25 красавіка: Падчас узброеных сутыкненняў у Малі загінуў міністр абароны Садзіё Камара.
- 26 красавіка: На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны ў межах афіцыйнага спаборніцтва.
- 28 красавіка: Гродзенская «Алімпія» выйграла чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК.
- 9 мая: Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр.
- 10 мая: Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса.
- 17 мая: СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі Эболы ў Ітуры (ДР Конга).
- 18 мая: У ісламскім цэнтры Сан-Дыега (ЗША) быў здзейснены масавы расстрэл.
- 22 мая:
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце.
- Украінскія войскі нанеслі ўдар па Старабельску ў падкантрольнай Расіяй Луганскай вобласці Украіны.
- 23 мая: Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў.
- 25 мая: Папа Рымскі Леў XIV апублікаваў энцыкліку «Magnifica humanitas», прысвечаную праблеме штучнага інтэлекту.
- 29 мая: Выпушчаны дваццаты сольны студыйны альбом Пола Мак-Картні — «The Boys of Dungeon Lane».
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]

- 7 чэрвеня:
- Адбыліся парламенцкія выбары ў Арменіі.
- Кейка Фухіморы стала першай жанчынай, абранай на пасадзу Прэзідэнта Перу.
- 8 чэрвеня: Здарылася землетрасенне на востраве Мінданаа (Філіпіны).
- 10 чэрвеня:
- У Барселоне ў сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі ўрачыста асвечана цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія.
- У выніку атакі БПЛА практычна знішчана панарама «Абарона Севастопаля».
- 11 чэрвеня: Стартаваў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе ў Мексіцы, ЗША, Канадзе.
- 12 чэрвеня: Кампанія SpaceX выйшла на біржу, што зрабіла яе заснавальніка Ілана Маска першым доларавым трыльянерам.
- 14 чэрвеня: Баскетбалісты «Нью-Ёрк Нікс» сталі чэмпіёнамі НБА ўпершыню з 1973 года.
- 22 чэрвеня: У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол.
- 24 чэрвеня: Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні.
- 29 чэрвеня: Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]
- 9 ліпеня: Алі Хаменеі пахаваны ў Мешхедзе.
- 10 ліпеня: Выйшаў альбом «Foreign Tongues» брытанскага рок-гурта «The Rolling Stones».
- 12 ліпеня: Больш за 30 чалавек загінулі падчас пажару ў Бангкоку.
- 15 ліпеня: Апублікавана першае апісанне віду малпаў Colobus congoensis.
- 16 ліпеня: Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны.
- 19 ліпеня: Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі.
- 20 ліпеня: Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 12 жніўня: Поўнае сонечнае зацьменне, часткова даступнае для назірання на тэрыторыі Беларусі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 11 студзеня: Луіс Брус — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
- 30 студзеня: Кэтрын О’Хара — канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка.
- 28 лютага: Алі Хаменеі — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч.
- 5 сакавіка: Уладзімір Карызна — беларускі паэт, перакладчык.
- 17 сакавіка: Алі Ларыджані — дзяржаўны дзеяч Ірана.
- 19 сакавіка: Чак Норыс — амерыканскі акцёр, майстар баявых мастацтваў.
- 6 мая: Тэд Цёрнер — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік тэлеканала CNN.
- 26 мая: Раіса Баравікова — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
- 5 ліпеня: Пётр Садоўскі — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат.
- 20 ліпеня: Ева Вежнавец — беларуская пісьменніца, журналістка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Internationale Jahre (ням.). Vereinte Nationen (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| 2026 на Вікісховішчы |