Last.fm
| Last.fm | |
|---|---|
| | |
| Тып сайта | сацыяльная сетка, online music database[d], база даных, хіт-парад, аглядны артыкул Вікіпедыі[d] і Wikidata item that need to be split[d] |
| Пачатак працы | 20 сакавіка 2002 |
Last.fm — інтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога з’яўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстальнік, і яе каталагізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.
Гісторыя Last.fm
[правіць | правіць зыходнік]Чатыры меламаны з Аўстрыі і Германіі — Фелікс Мілер (Felix Miller), Марцін Сціксел (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віламітцэр (Thomas Willomitzer) — у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.
Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб'ядналіся і пачалі працаваць разам.
30 мая 2007 года амерыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненне стала найбуйнейшым у гісторыі набыццём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плануюць захаваць пераемнасць каманды і пакінуць ранейшы менеджмент, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласці фінансавага аналізу і планавання.
Пасля продажу сайта яго палітыка змянілася ў бок манетызацыі, прычым адбылося гэта не шляхам увядзення больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэннем бясплатнага функцыяналу.[1] З 22 красавіка 2009 года набылі моц змены ў функцыянаванні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэннем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Германіі або Вялікабрытаніі.
Сёння колькасць карыстальнікаў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш чым 240 краін.
Last.fm у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На сярэдзіну чэрвеня 2008 на сайце зарэгістравана больш за 4500 беларускіх карыстальнікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Владимир Яшников Радио в Last.fm станет платным Архівавана 9 жніўня 2020. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўная старонка (англ.)