Fedora
| Fedora | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Fedora Project[d], Red Hat[d] і IBM |
| Сямейства АС | GNU/Linux[d] |
| Заснавана на | Red Hat Linux[d] |
| Першы выпуск | 6 лістапада 2003 |
| Апошняя версія | 43 — 28 кастрычніка 2025 |
| Метад абнаўлення | YUM |
| Менеджары пакетаў | RPM, Flatpak, PackageKit |
| Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
| Падтрымлівае платформы | x86-64, ARM |
| Тып ядра | маналітнае (Linux) |
| Інтэрфейс | GNOME, KDE, LXDE, XFCE, MATE, i3 (аконны менеджар), Sway, Budgie, Cinnamon |
| Ліцэнзія | Розныя бясплатныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, а таксама прапрыетарныя файлы прашывак |
| Стан | актыўнае |
| Вэб-сайт | fedoraproject.org (англ.) |
Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.
Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.
Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.
Асаблівыя рысы
[правіць | правіць зыходнік]Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.
Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp
Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon
Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.
Праграмнае забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.
Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.
Тыпы рэдакцый
[правіць | правіць зыходнік]Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:
- Поўны дыстрыбутыў на DVD — DVD вобраз з усімі асноўнымі праграмнымі пакетамі Fedora на момант выпуску;
- Жывы вобраз — DVD вобраз, які можа быць выкарыстаны для стварэння Live DVD або Live USB з дапамогай якога таксама можна ўсталяваць Fedora;
- Мінімальны загрузачны вобраз — выкарыстоўваецца для ўстаноўкі непасрэдна па сетцы.
Рэлізы
[правіць | правіць зыходнік]Актуальная версія Fedora — 40, якая была выпушчана 23 красавіка 2024[1].
| Назва праекту | Версія | Кодавае імя | Дата выхаду | Завяршэнне падтрымкі | Версія ядра |
|---|---|---|---|---|---|
| Fedora Core |
1 | Yarrow | 2003-11-05 | 2004-09-20 | 2.4.22 |
| 2 | Tettnang | 2004-05-18 | 2005-04-11 | 2.6.5 | |
| 3 | Heidelberg | 2004-11-08 | 2006-01-16 | 2.6.9 | |
| 4 | Stentz | 2005-06-13 | 2006-08-07 | 2.6.11 | |
| 5 | Bordeaux | 2006-03-20 | 2007-07-02 | 2.6.15 | |
| 6 | Zod | 2006-10-24 | 2007-12-07 | 2.6.18 | |
| Fedora | 7 | Moonshine | 2007-05-31 | 2008-06-13 | 2.6.21 |
| 8 | Werewolf | 2007-11-08 | 2009-01-07 | 2.6.23 | |
| 9 | Sulphur | 2008-05-13 | 2009-07-10 | 2.6.25 | |
| 10 | Cambridge | 2008-11-25 | 2009-12-18 | 2.6.27 | |
| 11 | Leonidas | 2009-06-09 | 2010-06-25 | 2.6.29 | |
| 12 | Constantine | 2009-11-17 | 2010-12-02 | 2.6.31 | |
| 13 | Goddard | 2010-05-25 | 2011-06-04 | 2.6.33 | |
| 14 | Laughlin | 2010-11-02 | 2011-12-08 | 2.6.35 | |
| 15 | Lovelock | 2011-05-24 | 2012-06-26 | 2.6.38 | |
| 16 | Verne | 2011-11-08 | 2013-02-12 | 3.1 | |
| 17 | Beefy Miracle | 2012-05-29 | 2013-07-30 | 3.3 | |
| 18 | Spherical Cow | 2013-01-15 | 2014-01-14 | 3.6 | |
| 19 | Schrödinger’s Cat | 2013-07-02 | 2015-01-06 | 3.9 | |
| 20 | Heisenbug | 2013-12-17 | 2015-06-23 | 3.11 | |
| 21 | - | 2014-11-11 | 2015-12-01 | 3.17.4 | |
| 22 | - | 2015-05-26 | 2016-07-19 | 4.0.4 | |
| 23 | - | 2015-11-03 | 2016-12-20 | 4.2 | |
| 24 | - | 2016-06-21 | 2017-08-08 | 4.5 | |
| 25 | - | 2016-11-22 | 2017-12-12 | 4.8 | |
| 26 | - | 2017-07-11 | 2018-05-29 | 4.1 | |
| 27 | - | 2017-11-14 | 2018-11-30 | 4.13 | |
| 28 | - | 2018-05-01 | 2019-05-28 | 4.16 | |
| 29 | - | 2018-10-30 | 2019-11-26 | 4.18 | |
| 30 | - | 2019-05-07 | 2020-05-26 | 5.0 | |
| 31 | - | 2019-10-29 | 2020-11-24 | 5.3 | |
| 32 | - | 2020-04-28 | 2021-05-25 | 5.6 | |
| 33 | - | 2020-10-27 | 2021-11-30 | 5.8 | |
| 34 | - | 2021-04-27 | 2022-06-07 | 5.11 | |
| 35 | - | 2021-11-02 | 2022-12-13 | 5.14 | |
| 36 | - | 2022-05-10 | 2023-05-16 | 5.17 | |
| 37 | - | 2022-11-15 | 2023-11-14 | 6.0 | |
| 38 | - | 2023-04-18 | 2024-05-14 | 6.2 | |
| 39 | - | 2023-11-7 | 2024-11-12 | 6.5 | |
| 40 | - | 2024-04-23 | 2025-05-13 | 6.8 | |
| 41 | - | ||||
Легенда: Старая версія Старая версія, падтрымліваецца Апошняя версія Наступны рэліз |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Miller, Matthew. Announcing Fedora Linux 40 (англ.). Fedora Magazine (23 красавіка 2024).