Перайсці да зместу

Facebook

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Facebook
Выява лагатыпа
Экран вэб-сайта «Facebook».
Экран вэб-сайта «Facebook».
URL facebook.com
Тып сайта сацыяльная сетка
Рэгістрацыя бясплатная
Мова(-ы) англійская, традыцыйная кітайская[d], спрошчаная кітайская[d] і японская мова
Мова праграмавання PHP
Уладальнік Марк Цукерберг - 24%
Аўтар Марк Цукерберг і інш.
Пачатак працы 4 лютага 2004[1]
Абарот
  • 122 € (2015)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 77 986 чал. (сакавік 2026)
Рэйтынг Alexa 3[3], 3[4], 5[5], 3[6] і 3[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[8]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце[9].

Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[10].

Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[11].

Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[12].

Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах.

У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым[13]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў.

Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі ўліковых запісаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі.

Зноскі

  1. Happy Birthday, Facebook - TIME Праверана 3 лютага 2022.
  2. Zuckerberg M., Saverin E., Moskovitz D. et al. Facebook — 2004. Праверана 4 кастрычніка 2025.
  3. https://web.archive.org/web/20171107161103/https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  4. https://web.archive.org/web/20171120172857/https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  5. Alexa Internet — 1996. Праверана 2 кастрычніка 2019.
  6. https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  7. http://web.archive.org/web/20171023192332/https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  8. The Full Story Of How Facebook Was Founded
  9. Миллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!
  10. Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers
  11. Facebook задекларировал прибыль в $700000000
  12. Статыстыка Facebook па Беларусі
  13. Facebook Platform Launches
Facebook
Morty Proxy This is a proxified and sanitized view of the page, visit original site.