Перайсці да зместу

Apple II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Apple II
Тып персанальны камп’ютар

«Apple II» (у назве розных мадэляў выкарыстоўваліся таксама стылізаваныя напісанні Apple ][ і Apple //) — першы персанальны камп’ютар, які серыйна выпускаўся кампаніяй «Apple Computer». «Apple II» стаў прамым спадчыннікам аматарскага камп’ютара «Apple I[ru]», які ніколі не вырабляўся ў вялікіх колькасцях, але ўжо ўтрымліваў многія ідэі, якія забяспечылі поспех «Apple II».

Камп’ютар быў упершыню прадстаўлены ў красавіку 1977 года на выстаўцы «West Coast Computer Faire[ru]» і стаў адным з першых і найбольш паспяховых персанальных камп’ютараў таго часу. Выраблялася некалькі мадэляў «Apple II», і самая папулярная з іх, з адносна невялікімі зменамі, прадавалася да 1990-х гадоў. Усяго было выраблена ад 5 да 6 мільёнаў асобнікаў «Apple II»[1].

У адрозненне ад канкурэнтаў, знешні выгляд «Apple II» распрацоўваўся так, каб ён арганічна глядзеўся на офісным стале, а не ў якасці абсталявання спецыяльных камп’ютарных залаў і вылічальных цэнтраў. Таксама камп’ютар валодаў унікальнымі для таго часу магчымасцямі, уключаючы каляровы графічны рэжым, хай і з пэўнымі абмежаваннямі, прайграванне гуку. У параўнанні з больш раннімі машынамі гэтыя магчымасці былі добра дакументаваны і простыя ў вывучэнні. Тым самым «Apple II» стаў пачаткам рэвалюцыі ў вобласці персанальных камп’ютараў[ru]: гэта была машына для звычайных людзей, а не толькі для аматараў, вучоных або інжынераў.

  1. Forster, Winnie[en]. The encyclopedia of consoles, handhelds & home computers 1972 - 2005 (англ.). — GAMEPLAN, 2005. — С. 18. ISBN 3-00-015359-4.
Apple II
Morty Proxy This is a proxified and sanitized view of the page, visit original site.