Перайсці да зместу

Азурыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азурыт
Формула Cu3(СО3)2(ОН)2
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер сіні, лазурны, ультрамарынавы
Колер рысы сіні
Бляск шкляны
Празрыстасць ад празрыстага да непразрыстага
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць дасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 3,77 г/см³
Сінгонія манаклінная
Крышталічная рашотка a = 5Å b = 5.84Å c = 10.35Å β = 92.33°
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азуры́т[2] — мінерал з класа карбанатаў, асноўны карбанат медзі, Cu3(СО3)2(ОН)2/

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Мае 53,3 % медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя намнажэнні. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8 г/см³. Крохкі.

Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт.

Назва паходзіць ад персідскай назвы lazhward, што азначае сіні колер.

Радовішчы азурыту маюцца ў Расіі (Урал), Казахстане, Афрыцы, Марока, а таксама ў ЗША, Кітаі, Францыі[3], Аўстраліі.

Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, у якасці вырабнога каменя. З’яўляецца аб’ектам калекцыяніравання. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сіняй фарбы.

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  3. Азурит // Кристаллов. Net (руск.)
  • Азурыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Азурит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 25. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Азурыт
Morty Proxy This is a proxified and sanitized view of the page, visit original site.