Перайсьці да зьместу

Цынк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Медзь Цынк Галь


Zn

Cd
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Цынк, Zn, 30
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 12, 4, d
Адносная атамная маса 65,38 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d10 4s2
Электронаў у абалонцы 2 8 18 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 7,140 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 6,57 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 692,68 K, 419,53 °C, 787,15 °F
Тэмпэратура кіпеньня 1180 K, 907 °C, 1665 °F
Цеплаёмістасьць (25 °C) 25,390 Дж·моль−1·K−1
Структура крышталічнай краты hexagonal close-packed
Магнэтызм дыямагнетык
Электрычны супор 6,01·10-8Ω·м
Электрычны супор (0 °C) 5,48·10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 118 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня 30,2 мкм/(м·K)
Хуткасьць гуку 4210 м/с
Модуль Юнга 108 ГПа
Цьвёрдасьць Моаса 2,5
Цьвёрдасьць Брынэля 412 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 1, 2
Электраадмоўнасьць 1,65
Энэргіі іянізацыі 1-я: 906,4 кДж·моль−1
2-я: 1733,3 кДж·моль−1
Кавалентны радыюс 125 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-66-6
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
64Zn48,63 >=7,0·1020 гадоў 64Zn зьяўляецца стабільным пры 34 нэўтронах
66Zn27,90 66Zn зьяўляецца стабільным пры 36 нэўтронах
67Zn4,10 67Zn зьяўляецца стабільным пры 37 нэўтронах
68Zn18,75 68Zn зьяўляецца стабільным пры 38 нэўтронах
70Zn0,62 >=2,3·1017 гадоў 70Zn зьяўляецца стабільным пры 40 нэўтронах

Цынк[1][2] (во́лава[3]; лац. zincum) — сінявата-белы мэтал.

Хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 30. Хімічны знак — Zn. Уваходзіць у якасьці мікраэлемэнта ў склад вузаў. Утрыманьне цынку ў зямной кары складае 0,0078% па масе (23-е месца). Вядома больш за 70 мінэралаў цынка. Найважнейшыя зь іх: сфалерыт (цынкавая падманка) — кубічная мадыфікацыя ZnS, яго сьветлая разнастайнасьць — клеяфан, чорная — марматыт; вюрцыт — гексаганальная мадыфікацыя ZnS; сьмітсаніт ZnCO3; каламін Zn4(OH)2Si2O7·H2O; цынкіт ZnO; вілеміт Zn2SiO4; франклініт ZnFe2O4. Мінэралы цынка звычайна асацыююцца зь мінэраламі Pb і Cu у полімэталічных рудах[4]. Са старажытнасьці цынкавыя руды выкарыстоўваліся для вырабу латуні (сумесь медзі з цынкам), але не ўсьведамлялася, што цынк зьяўляецца асобным элемэнтам. Латунь выкарыстоўвалася яшчэ 2500 гадоў таму, была шырока распаўсюджанай у Старажытным Рыме, дзе яе выкарыстоўвалі для вырабу манэтаў і дэкаратыўных вырабаў. Лічыцца, што цынк упершыню быў выдзелены ў 1400-я ў Індыі шляхам награваньня мінэрала ZnCO3. У 1746 годзе цынк быў незалежна выдзелены нямецкім навукоўцам Андрэасам Марграфам (Andreas Marggraf) шляхам награваньня мінэрала ZnCO3 з крэйдай. Сёньня асноўным шляхам атрыманьня цынку зьяўляецца электроліз воднага рашчыну сульфату цынка (ZnSO4). Слова "цынк" паходзіць ад нямецкага "zink", што значыць "цына". Чаму элемэнт быў так названы, невядома.

Прыродныя крыніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найбуйнейшыя радовішчы цынкавых руд — у КНР, Аўстраліі, Пэру, Расеі, Бэльгіі, Швэцыі. Таксама цынк здабываецца ў Алясцы, Тэнэсі, Мізуры ды іншых штатах ЗША[5]. Адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў цынкавых руд зьяўляецца Канада. Кошт цынку ў студзені 2002 году складаў каля 90 даляраў ЗША за кг. Мэталічны цынк чысьцінёй 99,9999% каштуе каля 5 даляраў ЗША за грам.

Прыкладна траціна цынку выкарыстоўваецца для абароны сталі ад карозіі (цынкаваньня ці гальванізацыі). Выраб сплаваў (зь медзьдзюлатунь, з алюмінам, медзьдзю і магніем — тыпаграфскія сплавы), пакрыцьцё стартавых канструкцыяў для запуску ракет, мэдычныя і касмэтычныя прэпараты. Латунь, напэўна, самы вядомы сплаў цынка. Ён утрымлівае ад 55% да 95% медзі. Латунь шырока ўжываецца сёньня для вырабу музычных інструмантаў, мэтызаў і іншых вырабаў, якія павінны быць устойлівымі да карозіі. З цынку часам вырабляюць цьвікі. Мэталічны цынк таксама выкарыстоўваецца для вырабу батарэек і пакрыцьця даху. Ужываецца для вырабу грабніц (напрыклад, грабніцы Соф’і Слуцкай).

Сутачная патрэба дарослага чалавека ў цынку складае 0,2 міліграм/кіляграм масы цела, а падлетка — 0,3 мг на 1 кг масы цела. Нястачу ў харчаваньні дапамагаюць пераадолець пшанічныя крупы, буракі, цыбуля, зяленіва, мяса (ялавічына і птушка), курыныя яйкі[6].

Від ежы Зьмяшчэньне
цынку (мг/кг)
Вустрыцы 270
Высеўкі, прарослае
зерне пшаніцы
130—202
Грыбы 75—140
Рыба, ялавічная печань 30—85
Пшанічная мука, сачавіцы,
сушаныя дрожджы
20—50

Таксама ў 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы цынку: гарбузовае насеньне — 69 %, кунжут — 63 %, какава — 45 %, кэш'ю — 37 % і белая фасоля — 22 %[7].

  1. Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушынскі. 13. цинк — цынк // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  2. 5. цинк — цынк // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. 4. цинк — волава // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. Федоров, П. И. Цинк // Химическая энциклопедия: В 5 т. / Гл. ред.: Зефиров Н. С.. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — Т. 5. — С. 377. — ISBN 5-85270-310-9
  5. Periodic Table of Elements: Zinc — Zn (EnvironmentalChemistry.com) (анг.)
  6. Вольга Цыбульская. Знаёмцеся — цынк // Краіна здароўя. — 3 ліпеня 2010. — № 31 (200). — С. 5.
  7. Жанна Гаўрычэнкава. Як морапрадукты і гарэхі дапамагаюць не захварэць на каронавірус // Партал «Здаровыя людзі», 30 красавіка 2021 г. Праверана 10 жніўня 2021 г.
  • Зборнік задач па курсе агульнай фізікі: Вучэб. дапам. / М. С. Цэдрык, А. С. Мікуліч, І. Ф. Савіцкая і інш.; Пад агул. рэд. М. С. Цэдрыка. — Мн.: Выш. шк., 1993. — 276 с. — 2100 ас. — ISBN 5-09-000627-X
  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цынксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Цынк
Morty Proxy This is a proxified and sanitized view of the page, visit original site.